|
> афіша Indiga < фэн сайт Русі і Indiga |
![]() |
|||
|
07 06 2008
канцэрт у NightStar
Феміністкі «арэндуюць» музычны Менск на адну ноч: надзяваць выключна спаднічкі і сукенкі! ![]() Музычная частка Дзён культуры Швэцыі прапануе канцэрт «Сучасная музыка ад сучасных жанчын» швэдзкіх жаночых гуртоў Lowood, Tikkli Me, DJ Furious Fiesta, Русі і гурта Indiga. ![]() Па словах арганізатараў імпрэзы, канцэрт складзецца з чатырох актаў. Распачне яго гурт Lowood сваёй досыць спакойнай, мэлядычнай музыкай. Затым гурт Tikklе Me (сынт-поп) паскорыць тэмп вечарыны. Пазьней да швэдзкіх дзяўчат далучыцца Руся зь ейнай Indiga, а пасьля жывой музыкі, зьявіцца DJ Furious Fiesta. ![]() Lowood – гэта адначасова гук сілы і кволасьці; гэта рашучасьць, што паўстае зь дзіцячай бездапаможнасьці. Удзельніцы гурта Тэрэс Юхансан і Кікі Хальмус граюць разам з 2005 году. Вынікам шэрагу запісаў і супрацоўніцтва (напрыклад, цудоўны дуэт са швэдзкім выканаўцам Крыстафэрам Острaмам) стаўся іх дэбютны дыск, які выйшаў вясной 2008 году – сумная і прыгожая музыка. ![]() Электра-поп дуэт Tikkle Me паходзіць з прамысловага швэдзкага гораду Эскільстуна, які найперш вядомы сваімі белымі тыграмі ў заапарку і музычным гуртом «Кент». Гурт Tikkle Me сфармаваўся летам 2006 году і пачаў з экспэрымэнтаў па кампутарным праграмаваньні гуку, зь якога нарадзіліся танцавальныя рытмы, запамінальныя сынтэтычныя матывы, гульлівыя мэлёдыі, якія ў той жа час супаваджаюцца сур’ёзнымі і глыбокімі тэкстамі. Ад пачатку свайго існаваньня гурт атрымаў шмат увагі на радыё і ў газэтах. Tikkle Me мае вопыт удзелу ў канцэртах у стылі 30-х гадоў. Сюзана Муніцыё - Furios Fiesta - ўваходзіць у склад калектыву дыджэяў Furios Fiesta, які па-вар’яцку выконвае танцавальную музыку – рэгі, ска, сальса, кумбія, лацінскае бунгала і іншую. Вялікую частку музыкі складаюць даўно забытыя песні 60-х і 70-х гадоў, якія гурт узнўляе зь небыцьця. Furios Fiesta грае на музычных фэстах, дабрачынных канцэртах, у вялікіх клюбах і на эксклюзіўных вечарынках. Сюзана таксама зьяўляецца кіраўніком гуртоў «Чорная зорка» і Skalicious. Чорная зорка – гурт з 13 чалавек зь вялікай духавой сэкцыяй і ўласным клюбам. Skalicious грае ска ў хуткім тэмпе. Тэксты іх песень – на швэдзкай і гішпанскай мовах. Сюзана грае на трубе, сьпявае і піша песьні для абодвух гуртоў. Так што не прапусціце фэмінісцкую вечарыну! Нарэшце, Girlz Power у Менску! ![]() Канцэрт адбудзецца 7 чэрвеня ў 19:00 у клюбе NightStar (вул. Сьвярдлова, 2), тэлефоны для даведак: (029) 655-55-96, (033) 655-55-96. |
...
Рэпартаж з "Графіці" (29.01.2005 - вечарына "Творчага Дома"). Live-відэа "Танга на краі" ў Графіці avi 5.306 Kb (дзякуй, Павал Антыпаў!). *Не раім праглядаць дзецям да 16 гадоў - ёсьць спрэчныя моманты :) |
|||
|
Менск 2005-2006 © rusia.fromby.net. e-m. |